Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

Адпаведнае распараджэнне падпісаў 19 студзеня кіраўнік дзяржавы А.Г. Лукашэнка.

 Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і метадаў навучання, сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння; распрацоўку новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыяхірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, алергалогіі; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, што будзе спрыяць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый. Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці - навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.

Крыніца БелТА

Сярод уладальнікаў гранта Прэзідэнта Беларусі і дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Алег Хадасевіч. Грант накіраваны на распрацоўку і ўкараненне вучэбна-метадычнага комплексу, які ўключае метадычны дапаможнік для экспертаў (трэнераў), сцэнарыі трэнінгаў, комплексы практычных практыкаванняў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама падрыхтоўку удзельнікаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства (WorldSkills International ), што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы па прафесійнай арыентацыі моладзі, папулярызацыі рабочых прафесій.