Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 22 сакавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю трагедыі Хатыні

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 22 сакавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю трагедыі Хатыні.

Месца гашэння – Лагойск-1 Мінскай вобл.
Колер масцікі – чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля В.Когут.

22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь папоўніла спіс тысяч беларускіх населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 75 гадоў таму 149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены гітлераўцамі.
Сёння на месцы вёскі – вядомы ўсяму свету мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь».

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

На канверце: скульптура «Няскораны»; мемарыяльныя элементы «Могілкі вёсак», «Сцяна памяці»; абеліскі са званамі (архітэктары Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульптар С.Селіханаў).

Дызайн канверта В.Когут.

Падрабязней на сайце РУП "Белпошта"