Сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі стаў пераможцам XV інтэрнэт-прэміі "ТІБО". Распрацоўшчык рэсурсу - кампанія «Белтэлекам»

Друкаваная версія
21.04.2017

Сёння ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў юбілейнай XV інтэрнэт-прэміі "ТІБО". Сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі mpt.gov.by стаў пераможцам у намінацыі «Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання».

Ганаровую ўзнагароду з рук міністра інфармацыі Ліліі Ананіч атрымалі памочнік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Аляшкевіч і начальнік ІРЦ РУП «Белтэлекам» Андрэй Быліновіч (распрацоўшчык рэсурсу).

Інтэрнэт-прэмія «TIBO» прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сегменце інтэрнэту за важкія мастацкія, тэхналагічныя і сацыякультурныя дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. З 2003 года ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 7 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.

Асноўнымі мэтамі прэміі з'яўляюцца: садзейнічанне развіццю беларускага сектара інтэрнэту, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага сектара інтэрнэту.