Сёння, 26 лютага, у Мінску адбылося адкрыццё міжнароднага Форуму «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы». З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, які адзначыў, што Беларуссю ўзяты курс на ўкараненне ўсіх новых тэхналогій, якія дазволяць дзяржаве дамагчыся мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама павышэння ўзроўню жыцця грамадзян, рэспубліка ўжо мае пэўны вопыт укаранення смарт-тэхналогій. Падчас відэапрывітання ўдзельнікаў форуму дырэктар Бюро стандартызацыі электрасувязі МСЭ Чаесуб Лі паведаміў, што Міжнародны саюз электрасувязі гатовы аказваць Беларусі тэхнічную падтрымку па праектах стварэння «разумных гарадоў» У перыяд з 26-27 лютага 2019 года ў Мінску пад эгідай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы», які сумесна арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ), Праграмай ААН па населеных пунктах і Праграмай развіцця Арганізацыі аб'яднаных нацый пры непасрэдным удзеле беларускага боку. Форум праводзіцца сумесна з трэнінгам МСЭ «Ключавыя паказчыкі дзейнасці для разумных устойлівых гарадоў у кантэксце дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця». У міжнародных мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных і прыватных арганізацый Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага саюза электрасувязі, Праграмы ААН па населеных пунктах і Праграмы развіцця Арганізацыі аб'яднаных нацый, а таксама прызнаныя міжнародныя эксперты па тэме стварэння і развіцця сістэм «Разумны горад». У праграме міжнароднага Форуму - шырокі спектр тэматычных дакладаў міжнародных экспертаў па наступных асноўных напрамках: Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гістроі поспеху і перспектывы Бяспека, прыватнасць, давер і пытанні ідэнтыфікацыі ў рахумных устойлівых гарадах. Рашэнні на аснове інтэрнэту рэчаў Стандартызацыя як стымул развіцця разумных тэхналогій Ключавыя паказчыкі дзейнасці для разумных устойлівых гарадоў у кантэксце дасягненняў МУР Больш падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МСЭ: https://www.itu.int/ru ДрукPDF