Зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў для працэдуры пацвярджэння адпаведнасці сродкаў электрасувязі

Пастановай міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY)». Прымяненне дадзеных стандартаў дазваляе забяспечыць бяспечную працу абсталявання, а таксама прайсці неабходныя працэдуры сертыфікацыі і дэкларавання адпаведнасці. Тэхнічны рэгламент «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY)» уводзіцца ў дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

Дадаткова інфармуем, што інфармацыю аб праходжанні працэдуры пацверджання адпаведнасці магчыма атрымаць на сайце органа па сертыфікацыі сродкаў і паслуг сувязі ААТ «Гіпрасувязь», а таксама ўдакладніць па тэлефонах у кантактах на ўказанай старонцы.

Пералік распрацаваны ў адпаведнасці з падпунктам 3.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 года № 469 «Аб зацверджанні тэхнічнага рэгламента Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY) і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849» і зацверджаны пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 11 ад 24.10.2018 г." Аб зацвярджэнні пераліку дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь "Сродкі электрасувязі . Бяспека» (ТР 2018/024/BY)».