Адбыўся заключны семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада для кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання

30 студзеня 2018 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі праведзены заключны семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада.

Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі запрошаныя прадстаўнікі кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці.

Спецыялісты абмеркавалі з аўдыторыяй перавагі пераходу да прымянення ў сваёй дзейнасці хмарных тэхналогій, выкарыстанне тэхналогіі «Разумны горад», дасягненні, перспектывы і магчымасці лічбавай трансфармацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, прэзентавалі партальнае рашэне па ацэнцы якасці дзейнасці арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, распрацоўка якога завершана і ў цяперашні час ажыццяўляецца яго актыўнае напаўненне дадзенымі для ўводу ў пастаянную эксплуатацыю.

Праект па сталым нарошчванні кампетэнцый кіраўнікоў вышэйшага звяна ў сферы электроннага ўрада ініцыяваны Урадам Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе годзе. Мерапрыемствы рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўняў прадэманстравалі сваю практычную значнасць у гэтым кірунку.

У цяперашні час Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацоўваецца план па правядзенні практычных семінараў, галіновага характару садзейнічаюць лічбавай трансфармацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь.