Мінсувязі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Святы і абрады беларусаў»

6 ліпеня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Святы і абрады беларусаў».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак В.Чайчук. Дызайн Я.Бядонік.

Каляды – вясёлае зімовае свята. Да сучаснасці дайшла цікавая традыцыя – калядаванне. Увечары моладзь апраналася ў жывёл і розных чароўных істот, яны хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго найлепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах.

У горадзе Брэсце да 24 чэрвеня праходзіць Міжнародная філатэлістычная выстава «Брэст-2021», прысвечаная 80-годдзю пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці

Спецыяльна да гэтай выставы РУП «Белпошта» падрыхтавала спецыяльны штэмпель «Брэст-2021» і мастацкі маркіраваны канверт «50-гадоў мемарыяльнаму комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»" накладам 25 тысяч экзэмпляраў.

Для ўдзелу ў філатэлістычнай выставе «Брэст-2021» было даслана 90 калекцый з 11 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі.

Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка з серыі «Дасягненні беларускай медыцыны»

17 чэрвеня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» з серыі «Дасягненні беларускай медыцыны».
Дызайн А.Мядзведзь.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Машынабудаванне Беларусі»

27 мая 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Машынабудаванне Беларусі».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Я.Бядонік.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ААТ «Мiнскi трактарны завод» і ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Выкарыстаны фотаздымкі А.Гарэльчыка, У.Лупейкі.

13 мая 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. М.М.Філіповіч»

Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137, 143, 145, 147, 149, 150, 151.
Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч (27.05.1896, г. Мінск – 1947) – майстар жывапісу і графікі, этнограф, педагог. Удзельнік выставак (з 1921). Сябра Маскоўскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927), Рэвалюцыйнага аб’яднання мастакоў Беларусі (1929–1932), Саюза савецкіх мастакоў СССР (з 1932). Адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да адлюстравання ў мастацтве нацыянальнай тэматыкі, фальклорных тэм і сюжэтаў, падзей беларускай гісторыі.

4 мая 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «EUROPA»

4 мая 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «EUROPA».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае 4264 аб'екты паштовай сувязі.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання маюць 24 аператары паштовай сувязі, з іх:

  • на перасылку паштовых адпраўленняў - 15;

  • на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі - 2;

  • на дастаўку друкаваных сродкаў масавай інфармацыі - 2;

  • на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і дастаўку друкаваных сродкаў масавай інфармацыі - 3;

Прынятая Дзяржаўная праграма "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 66 зацверджана Дзяржаўная праграма "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады – асноўны практычны інструмент укаранення перадавых інфармацыйных тэхналогій у галіне нацыянальнай эканомікі і сферы жыццядзейнасці грамадства ў наступны перыяд.

Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату»

Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату» для выбару ілюстрацыі новага міжнароднага зваротнага купона (МЗК) пад назвай «Абіджан».

Намеснік міністра Гардзеенка М. М. правядзе выязны прыём у Валожынскім раёне

23 красавіка 2021 года з 12.00 да 13.00 у Валожынскім участку паштовай сувязі намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне: 8 (01772) 6-30-72.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб будзе праходзіць па адрасе: вул. 1 Мая д. 3 г.Валожын, кабінет 3

Тэлефон для папярэдняга запісу 8-017 72 -6-25-255, 8-017-6-50-61-05