16 верасня 2016 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Слуцк» з серыі «Гарады Беларусі»

16 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Слуцк» з серыі «Гарады Беларусі».

Слуцк – горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых гадоў» як адзін з гарадоў Тураўскай зямлі.
Слуцкая зямля праславілася воінамі, мецэнатамі, дзяржаўнымі дзеячамі, а таксама выхавала сваю святую – Сафію Слуцкую – ідэал набожнасці і велізарнай духоўнай шчодрасці.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Мастак Я.Бядонік. Дызайн М.Віткоўскай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут