Дызайн Марыны Віткоўскай, Гюнэль Іскандэравай.Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.Саломапляценне – адно з найстаражытных рамёстваў. Даследчыкі лічаць, што продкі беларусаў пачалі выкарыстоўваць салому як матэрыял для пляцення на мяжы II–I тысячагоддзяў да н. э.У 2022 годзе беларуская намінацыя «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце. Захаванне і развіццё саломапляцення – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы па ахове культурнай спадчыны. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.У Азербайджане існавалі асобныя гарады, якія займаліся медным рамяством. Цэнтрам гэтага старажытнага мастацтва стаў Лагіч. Горнае паселішча мае статус дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка XIV–XV стагоддзяў, уключанага ў «Вялікі шаўковы шлях».Традыцыйныя метады вытворчасці медзі ў Лагічы захоўваюцца і сёння. Посуд, выраблены майстрамі Лагіча, упрыгожаны мудрагелістымі і тонкімі ўзорамі. На марцы прадстаўлены сіні (круглы паднос) і сарпуш (вечка, якое захоўвала цяпло стравы).У 2015 годзе «Меднае мастацтва Лагіча» было ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта садзейнічае захаванню старажытных культурных традыцый азербайджанскага народа, іх перадачы будучым пакаленням, а таксама сацыяльна-эканамічнаму развіццю старажытнага паселішча.У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска і ў Баку (Азербайджан) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень». PDF