Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Дарожны рух – неад'емная частка штодзённага жыцця, і каб гэты рух быў бяспечным, неабходна выконваць правілы дарожнага руху. Дарога – месца, дзе трэба быць уважлівым і асцярожным: глядзець па баках, пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, не гуляць паблізу праезнай часткі, не перабягаць дарогу, чакаць зялёнага сігналу светлафора, прышпіляцца рэменем бяспекі ў аўтамабілі – выкананне гэтых і іншых правілаў неабходна для забеспячэння бяспекі на дарогах. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з галоўным упраўленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF