28 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі і блок з серыі «Суніцы лясныя» Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо. Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». У дзень выпуску паштовых марак і блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. На паштовыя маркі, блок і карткі нанесены афсетны лак з водарам суніц лясных. Малюнак PDF