Дадзены старт другому конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы»

Еўразійская эканамічная камісія абвясціла аб пачатку другога штогадовага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы», які закліканы выявіць кампаніі і праекты, здольныя ўнесці значны ўклад у рэалізацыю лічбавага парадку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

У 2019 года ў конкурсе змогуць прыняць удзел інавацыйныя праекты ў наступных галінах:

- прамысловасць,
- сельская гаспадарка
- гандаль.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу 23 сакавіка 2019 года , з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

Міністрам сувязі і інфарматызацыі Шульганам Канстанцінам Канстанцінавічам па тэлефоне+ 375 (17) 287-87-06;

генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

першым намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Аленай Анатольеўнай па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

Міністр сувязі і інфарматызацыі здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць

20 сакавіка Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў аб'екты сувязі, якія знаходзяцца ў г. Бабруйску і Бабруйскім раёне, азнаёміўся з арганізацыяй працы работнікаў. Сустрэўся з дырэктарамі Магілёўскіх філіялаў РУП РУП «Белтэлекам» і «Белпошта», кіраўніцтвам і працоўнымі калектывамі Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» і Бабруйскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Дзяржаўнай камісіяй прыняты рашэнні аб выдзяленні радыёчастотнага спектру аператарам ў дыяпазонах 1800 Мгц і 2100 Мгц

21 сакавіка Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прыняў удзел у пасяджэнні Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, на якім прадставіў прапановы Мінсувязі, узгодненыя з аператарамі сотавай рухомай электрасувязі, па пытаннях выдзялення аператарам радыёчастотнага спектру ў дыяпазонах 1800 Мгц (СТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі») і 2100 Мгц (унітарнае прадпрыемства «Велком», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»), у мэтах далейшага развіцця сетак UMTS (3G) і LTE ва ўмовах эканомнага і эфектыўнага выкарыстання спектру.

Еўразійская эканамічная камісія арганізавала працу экспертнай пляцоўкі па лічбавым гандлі

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета «Аб стварэнні ўмоў для развіцця лічбавай экасістэмы гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе» і праект дакладу аб развіцці лічбавага (інтэрнэт) гандлю Еўразійскага эканамічнай саюза.

Дата абмеркавання да 26 сакавіка 2019 года.

https://docs.eaeunion.org/pd/ru-ru/01036­05/pd_07032019

Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпеля, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва
РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам па тэлефоне
+375 (17) 217-10-77;

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 14 сакавіка, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гомельскі філіял РУП «Белпошта» і сустэўся з працоўнымі калектывамі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэмах ідэалагічнага дня:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей у імя будучыні краіны (да 25-годдзя Асноўнага закона беларускай дзяржавы)

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года»

Сёння, 12 сакавіка 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года». Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», рашэннем XXI Зьезду дадзенай арганізацыі птушкай 2019 года абраны вялікі падворлік.

Прайшло трэцяе пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019»

11 сакавіка 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К.К. прайшло трэцяе пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8-12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019».