Сёння ў Мінску праходзіць Круглы стол, прысвечаны стварэнню бяспечнай лічбавай прасторы для падрастаючага пакалення. 🎯 Тэма: Абарона дзяцей у лічбавым асяроддзі: аб’ядноўваючы намаганні дзяржавы, бізнесу і міжнародных арганізацый Мерапрыемства накіравана на кансалідацыю рэсурсаў і экспертызы для супрацьдзеяння лічбавым пагрозам і фарміравання камфортнага анлайн-асяроддзя для развіцця дзяцей. 💡 Ключавыя мэты: • Абмен вопытам і лепшымі практыкамі абароны дзяцей анлайн; • Прэзентацыя інфармацыйных кампаній і адукацыйных праектаў; • Развіццё экспертнага дыялогу і двухбаковага супрацоўніцтва. 👥 Удзельнікі: прадстаўнікі Мінсувязі, Мінадукацыі, Рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), бізнесу і міжнародных арганізацый. 🗣 Адкрыўшы мерапрыемства, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач падкрэсліў: «Лічбавы свет пашырае межы магчымага, але разам з гэтым размывае межы бяспекі. Важна пастаянна павышаць лічбавую граматнасць дзяцей, бацькоў і педагогаў, ператвараючы іх з пасіўных карыстальнікаў ва ўсвядомленых і абароненых «грамадзян» сеткі». 🛡 Што ўжо робіцца на дзяржаўным узроўні? • Каардынацыю пытанняў абароны дзяцей у віртуальным асяроддзі ажыццяўляе Міністэрства адукацыі; • Мінсувязі адказвае за тэхнічную рэалізацыю: узаемадзеянне з аператарамі сувязі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення сучасных паслуг, якія прадугледжваюць гібкі функцыянал бацькоўскага кантролю і фільтрацыі непажаданага кантэнту, а таксама прадастаўлення дзіцячых тарыфных планаў; • МУС працуе ў частцы прафілактыкі правапарушэнняў у лічбавым асяроддзі; • Аператары сувязі праводзяць адукацыйныя курсы і спецпраекты для юных карыстальнікаў. Малюнак PDF