Анонс часопіса «Веснiк сувязi»

Тэма першага ў гэтым годзе нумара часопіса «Веснiк сувязi» –лічбавая ідэнтыфікацыя. Якія «лічбавыя пропускі» сёння даступныя карыстальнікам і як «лічбавыя ключы» адчыняюць дзверы ў лічбавы свет дзяржпаслуг і банкаўскіх прапаноў? Пра гэта – у рубрыцы «Тэхналогіі».

Кібервынікі 2025 года падвёў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Пра новых ігракоў і пагрозы ў кіберпрасторы чытайце ў рубрыцы «Кібербяс».

Пра глабальныя тэхналагічныя трэнды 2026 года і пра тое, як ШІ змяняе інструменты прасоўвання бізнесу ў Сетцы, расказваюць эксперты ў рубрыцы «Агляды».

Якія навуковыя распрацоўкі атрымліваюць сёння падтрымку Кіраўніка дзяржавы і кіраўніцтва Акадэміі навук? У матэрыяле «У навуковым топ-лісце» навукоўцы расказваюць пра такія праекты.

За рамкамі друкаванай версіі «Веснiк сувязi» расказвае пра сувязь і «лічбу» – цяпер у тэлеграм-канале

Толькі актуальная павестка – чытайце і падпісвайцеся!

http://vsbel.by/