Апісанне Цэнтра ІКТ

Цэнтр інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Рэспублікі Беларусь створаны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з РУП "Белтэлекам" і размешчаны па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 123.
Агульная канцэпцыя Цэнтра: «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі - будучыня ў развіцці Рэспублікі Беларусь».
Прызначэнне Цэнтра: дэманстрацыя дасягненняў Рэспублікі Беларусь у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (далей - ІКТ), правядзенне тэматычных выстаў, канферэнцый, семінараў, перамоваў іншых мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы.
Плошча Цэнтра: 1 000 м2.
Апісанне памяшкання Цэнтра: адкрытая прастора з умоўным дзяленнем на асобныя зоны, размежаванныя святлодыёднай разметкай. Экспазіцыі прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый на сэнсарных 84-цалевых экранах.
У выставачнай зоне Цэнтра, размешчанай на першым паверсе (агульная плошча 220 м2), знаходзяцца офісная стойка для сустрэчы наведвальнікаў, зносін і кансультацый, а таксама непасрэдна выставачная зона, дзе размешчаны экспазіцыі наступных арганізацый:
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
УП «А1»;
СААТ «МТС»;
ЗАТ «БЕСТ»;
РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам»;
ААТ «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
У выставачнай зоне Цэнтра, размешчанай на другім паверсе (агульная плошча 222 м2), будзе праводзіцца дэманстрацыя асноўных паслуг РУП «Белтэлекам» для фізічных і юрыдычных асоб: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.
Навучальныя класы Цэнтра абсталяваны сучаснай мультымедыйнай тэхнікай і прызначаны для правядзення навучальных заняткаў, семінараў і іншых падобных мерапрыемстваў для аўдыторыі да 40 чалавек.
На тэрыторыі Цэнтра таксама прадугледжаны асобныя памяшканні для правядзення перамоваў, круглых сталоў, прэс-канферэнцый, нарад, абсталяваныя спецыялізаваным мультымедыйным абсталяваннем з магчымасцю арганізацыі відэаканферэнцый.