Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 20 кастрычніка выпускае ў абарачэнне паштовую марку «З Новым годам!» і памятны спецштэмпель «З Новым годам і Калядамі!». Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» падрыхтавала Яўгенія Бедонік. У лісце чатыры маркі, тыраж — 20 тыс. экзэмпляраў. Да выпуску таксама падрыхтавана картка для картмаксімуму. У дзень выпуску маркі на паштамце Мінска пройдзе спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Памятны спецштэмпель будзе выкарыстоўвацца з 20 кастрычніка па 31 снежня 2026 года для спецыяльнага памятнага гашэння ў «Паштовым салоне». Набыць прадукцыю можна з 20 кастрычніка. PDF