На 2025 год, у адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2024 г. № 48-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год», зацверджаны:
даходы рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі ў суме 69 000 000,0 руб.;
выдаткі рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі ў суме 69 000 000,0 руб.
У 2025 годзе сродкі фонду плануецца накіраваць на:
- мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады, у тым ліку:
у суме 4 000 000,0 руб. на капітальныя ўкладанні, звязаныя з развіццём інфраструктуры сетак электрасувязі, якія выкарыстоўваюцца для аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання, прадастаўленне якіх дзяржава гарантуе ўсім карыстальнікам паслуг электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па даступных тарыфах, і накіроўваюцца на новае будаўніцтва, рэканструкцыю, пашырэнне і тэхнічнае пераабсталяванне праектнай дакументацыі), а таксама на набыццё абсталявання, якое не ўваходзіць у каштарысы на будаўніцтва;
у суме 62 418 470,0 руб. на дзяржаўныя праграмы ў сферы лічбавага развіцця (іх падпраграмы), у рамках якіх ажыццяўляюцца навукова-даследчыя, даследна-канструктарскія і даследна-тэхналагічныя работы; капітальныя ўкладанні ў асноўныя фонды; набыццё нематэрыяльных актываў;
у суме 2 581 530,0 руб. на фінансаванне расходаў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця» і Цэнтра перспектыўных даследаванняў у сферы лічбавага развіцця адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь», звязаных з ажыццяўленнем функцый, якія выконваюцца імі ў адпаведнасці з падпунктам 6.2 пункта 6 і пункта 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 г. № 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі».
Парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 г. № 13 «Аб рэспубліканскім фондзе ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі».