З 9 па 23 снежня 2024 года на платформе інтэрнэт-партала РУП «Белпошта» ў рэжыме аўтаматызаванай сістэмы галасавання праводзіўся конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2024 года».
У анлайн-галасаванні прынялі ўдзел 9484 чалавека.
1 месца
Лепшым паштовым выпускам прызнаны блок «35-годдзе вываду савецкіх войск з Афганістана» (блок № 163 (марка № 1563).
Дызайн Марыны Крэзо.
4456 галасоў
2 месца
Марка «Еўрапейскі зубр» (марка № 1575).
Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.
3215 галасоў
3 месца
Малы ліст «Птушкі Беларусі. Крумкачовыя» (маркі № 1568–1571).
Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.
405 галасоў
РУП «Белпошта» выказвае падзяку ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да беларускіх паштовых марак.