Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дванаццаць паштовых марак «Дзікая прырода Беларусі»

3 верасня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дванаццаць паштовых марак васямнаццатага стандартнага выпуску «Дзікая прырода Беларусі».

Маркі друкаваліся таксама ў двух малых лістах: з падрэзкай марак і без падрэзкі. Аддрукаваны з парадкавым нумарам.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 3 верасня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».