Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 25 красавіка па 2 мая 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага XІІ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2025».
Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 25 Гродна.
Колер масцікі – сіні.
XІІ Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2025» прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Упершыню нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла» адбылася ў 1999 годзе ў Магілёве. У 2025 годзе нацыянальную выстаўку ўжо трэці раз прымае горад Гродна, які дагэтуль быў сталіцай філатэліі ў 2000 і 2006 гадах.
Выстаўка таксама праводзілася ў Мінску (2002, 2004, 2009, 2015, 2017), Гомелі (2011), Брэсце (2019) і Віцебску (2021).
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн праекта Марыны Крэзо.