27 мая 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Машынабудаванне Беларусі».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Я.Бядонік.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ААТ «Мiнскi трактарны завод» і ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Выкарыстаны фотаздымкі А.Гарэльчыка, У.Лупейкі.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».