14 верасня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Гомельшчына» з серыі «Беларускі край».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Дызайн С. Цырулік. Фота С. Плыткевіча, І. Шыпілавай, А. Саладкова, В. Дземуковай, КУП «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». Дызайн канверта Першага дня Я. Бядонік.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
Гомельская вобласць – найбуйнейшая па тэрыторыі вобласць Беларусі. Абласны цэнтр – горад Гомель.
Запаведная прырода беларускага Палесся, унікальныя пойменныя дубровы і найбагацейшая фаўна ракі Прыпяць, старажытны Тураў (упершыню згадваецца пад 980 годам у «Аповесці мінулых гадоў»), а таксама Гомель, Мазыр, Рэчыца, Добруш і Лоеў – бясцэнная спадчына Гомельшчыны.
У рэгіёне знаходзіцца мноства помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры, праходзяць знакавыя фестывалі рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 48 Гомеля будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.