Мінсувязі праводзіць прафесійнае абмеркаванне чарговага праекта прафесійнага стандарту

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць прафесійнае абмеркаванне новага праекта прафесійнага стандарта:

Праект прафесійнага стандарту «Інжынер сродкаў радыё і тэлебачання (радыёчастотнай службы)» і тлумачальная запіска да яго з характарыстыкай зместу працоўных функцый і патрабаванняў да кваліфікацыі работнікаў; неабходных пры выкананні работ па тэхнічным абслугоўванні радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, абсталявання сеткі размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання, абсталявання зямных станцый спадарожнікавай сувязі.

У ходзе прафесійнага абмеркавання праекта прафесійнага стандарту разгляду падлягаюць:

  • дастатковасць колькасці, правільнасць фармулёўкі зместу абагульненых працоўных функцый, працоўных функцый і працоўных дзеянняў у праекце прафесійнага стандарту;
  • абгрунтаванасць і дастатковасць неабходных уменняў, навыкаў і ведаў для выканання работнікам адпаведных працоўных функцый і працоўных дзеянняў;
  • абгрунтаванасць патрабаванняў да адукацыі работніка, стажу працы;
  • правільнасць устанаўлення найменняў прафесій рабочых (пасад служачых);
  • іншая інфармацыя, якая змяшчаецца ў праекце прафесійнага стандарту.

Заўвагі (прапановы) па праекце просім накіроўваць на электронны адрас: hrytsuk@mpt.gov.by ці kazakova.om@main.beltelecom.by.

Прафесійнае абмеркаванне працягнецца да 8 кастрычніка 2025 г.