18 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі".Дызайн Я. Бядонік.Марка друкавалася ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна".Міжнародная федэрацыя філатэліі заснавана 18 чэрвеня 1926 года ў Парыжы (з фр. Fédération Internationale de Philatélie, скарочана – FIP).Асноўная задача FIP – садзейнічанне развіццю філатэліі ў міжнародным маштабе, устанаўленне сяброўскіх сувязей і супрацоўніцтва паміж філатэлістамі розных краін для ўмацавання міру і дружбы паміж народамі. У аснове маркі і на канверце Першага дня – лагатып Міжнароднай федэрацыі філатэліі.Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй філатэліі. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".Набыць дадзеную прадукцыю можна з 18 чэрвеня ў інтэрнэт-магазіне РУП "Белпошта" shop.belpost.by, "Паштовым салоне" (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле "Філатэлія" ва ўкладцы "Пакупніку". PDF