На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тыс. аб'ектаў паштовай сувязі

У Рэспубліцы Беларусь ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў,
7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.

Сярод новаўвядзенняў і дасягненняў у сферы паслуг паштовай сувязі, рэалізаваных за апошні час на базе IT-тэхналогій, якія спрыяюць павышэнню якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва стала развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, пашырэнне сеткі паштаматаў, укараненне сервісу «Мабільны паштальён» і электроннай авансавай сістэмы для юрыдычных асоб.

Нацыянальная паштовая электронная сістэма – гэта зручны і хуткі спосаб перасылкі простых і заказных лістоў у электроннай і гібрыднай форме з пацвярджэннем факта ўручэння. Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў у сістэме складае больш за 2 980 карыстальнікаў.

Электронная авансавая сістэма разліку для юрыдычных асоб – гэта аблічбаваны аналаг папяровай авансавай кніжкі, які дазваляе ажыццяўляць
on-line залічэнне і спісанне грашовых сродкаў за паслугі паштовай сувязі, а таксама аплачваць шырокі спектр паслуг паштовай сувязі. Колькасць заключаных дагавораў на аказанне паслуг з выкарыстаннем электроннай авансавай сістэмы складае больш за 14 000 штук.

Сервіс «Мабільны паштальён» дазволіў аўтаматызаваць работу паштальёнаў/паштовых кур'ераў і забяспечыць населеныя пункты, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, сучаснымі паслугамі на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе больш за 6 100 адзінак.

Для развіцця дадатковага кругласутачнага канала атрымання паштовых паслуг, павышэння ўзроўню абслугоўвання кліентаў і скарачэння часу чакання пры атрыманні паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцей паштаматаў. Сетка паштаматаў Рэспублікі Беларусь у цяперашні час складае больш за 120 адзінак.

Аўтаматызаваная сістэма кіравання патокамі кліентаў дазваляе размяркаваць патокі карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі і паскорыць працэс іх абслугоўвання ў аб'ектах паштовай сувязі. У цяперашні час прызначаная сістэма функцыянуе ў больш як 355 аб'ектах паштовай сувязі.

У Рэспубліцы Беларусь у поўным аб'ёме выконваюцца дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па частаце дастаўкі пошты і забеспячэнню доступу насельніцтва ў сельскай мясцовасці да паслуг паштовай сувязі, якія аказваюцца нацыянальным аператарам паштовай сувязі з дапамогай сервісу «Мабільны паштальён».

Працягваецца развіццё паштовай інтэрнэт-крамы Shop.belpost.by, галоўнай задачай якога з’яўляецца дыстанцыйны гандаль таварамі і паштовай прадукцыяй з дастаўкай насельніцтву ў любую кропку Беларусі, а таксама ў больш як 40 краін замежжа. На афіцыйным сайце нацыянальнага аператара паштовай сувязі прадстаўлена прадукцыя больш як
300 вытворцаў/пастаўшчыкоў і размешчана больш за 16 000 найменняў тавараў.

У перыяд c 1 па 5 кастрычніка 2023 г. ў г. Эр-рыяд, Саудаўская Аравія, прайшоў IV Надзвычайны Кангрэс Сусветнага паштовага саюза (СПС).

Надзвычайны кангрэс прыняў рашэнне па некалькіх ключавых прапановах, накіраваных на забеспячэнне трывалай будучыні міжнародных паштовых паслуг. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на Кангрэсе ўзначальвала намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна.

У перыяд з 22 па 30 верасня 2023 г. у г. Брэсце прайшла філатэлістычная выстаўка для дзяцей і моладзі «Юніфіл-2023».

На выстаўцы было прадстаўлена 55 калекцый з краін-удзельніц: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ізраіля, Кыргызстана, Расіі, Сербіі.

Маладзёжная філатэлістычная выстаўка – месца, дзе юныя таленавітыя людзі могуць атрымаць новыя веды, падачыняцца з экспертамі ў сваёй галіне, пазнаёміцца з равеснікамі, абмяняцца вопытам і ідэямі.

Малюнак