Асноўнымі задачамі і функцыямі кіравання прававога забеспячэння (далей - кіраванне) з'яўляюцца, у тым ліку:садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці міністэрства і яго службовых асоб;правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы ў адносінах да праектаў нарматыўных прававых актаў міністэрства, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія не адносяцца да галіны тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, ненарматыўных (індывідуальных) прававых актаў і лакальных прававых актаў;ацэнка адпаведнасці праектаў нарматыўных прававых актаў, падрыхтаваных міністэрствам і прадстаўленых на подпіс кіраўніцтву міністэрства, крытэрыям ацэнкі, устаноўленым у пункце2 артыкула 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З"Аб нарматыўных прававых актах";непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй міністэрства;абагульненне сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі і аналіз правапрымяняльнай практыкі міністэрства, унясенне прапаноў аб яе ўдасканаленні;з улікам прапаноў структурных падраздзяленняў распрацоўка планаў падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, якія зацвярджаюцца міністэрствам, удзел у рэалізацыі гэтых планаў і ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем, а таксама прыняцце мер па каардынацыі падрыхтоўкі ў міністэрстве планаў мерапрыемстваў па выкананні даручэнняў, выкладзеных у заключных палажэннях заканадаўчых актаў, па выпрацоўцы прапаноў у штогадовыя планы падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, якія зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, і ўдзел у іх рэалізацыі;вядзенне ўліку нарматыўных прававых актаў, прынятых міністэрствам, удзел у фарміраванні эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;прававое кансультаванне службовых асоб і работнікаў структурных падраздзяленняў міністэрства па асноўных напрамках яго дзейнасці;прадстаўленне інтарэсаў міністэрства ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях;разгляд з удзелам іншых структурных падраздзяленняў міністэрства праектаў Статутаў і змяненняў у Статуты, якія ўносяцца падпарадкаванымі арганізацыямі, і прадстаўленне іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Міністру;узаемадзеянне ў межах сваёй кампетэнцыі з адміністрацыямі сувязі замежных дзяржаў, удзел у рабоце рэгіянальных і міжнародных арганізацый у сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі. PDF