Навiны фiлателii

28 жніўня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «35-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Дызайн М. Крэзо.

Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года. 
Дзейнасць СНД заснавана на суверэннай роўнасці і накіравана на ўмацаванне ўсебаковага партнёрства ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах, а таксама ў сферы бяспекі. 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 29 верасня на паштамце Мінска.

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 28 жніўня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».