У цырымоніі ўрачыстага гашэння паштовых марак прынялі ўдзел: першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шэдко; намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Бараўля; дырэктар фонда «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Васільевіч Катулін. На марках прадстаўленыя адны з самых папулярных і відовішчных відаў спорту, якія ўваходзяць таксама ў праграму наступых Алімпійскіх гульняў у Токіо. Колеравая гама марак спалучаецца з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў: лагатыпам і слоганам - «Яскравы год, яркі ты». Яркі паштовы праект падорыць не менш яркія эмоцыі! У час мерапрыемства талісман II Еўрапейскіх гульняў 2019 года Лісяня Лёсік адправіў першыя паштоўкі-запрашэньні ў нацыянальныя алімпійскія камітэты з новенькімі маркамі. На другім паверсе госці маглі азнаёміцца са спецыялізаванай выставай паштовай прадукцыі, прысвечанай выключна спартыўнай тэматыцы. PDF