Магістратура - самы кароткі і прэстыжны шлях да паспяховай кар'еры

1 лютага 2019 г. у УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выпуску магістрантаў завочнай формы навучання па спецыяльнасцях «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі», «Апаратнае і праграмна-тэхнічнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі».

У прысутнасці Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана, рэктара Андрэя Зяневіча, прадстаўнікоў адміністрацыі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны дыпломы выпускнікам магістратуры.
Рэктар акадэміі сувязі ў сваім выступе падкрэсліў, што сённяшнія выпускнікі - гэта спецыялісты галіны сувязі, якія ўнясуць свой уклад у развіццё і росквіт нашай роднай дзяржавы.

Магістрантам надоўга запомніцца гэты дзень, пачынаючы з якога яны паднімуцца на адну прыступку вышэй у сваёй прафесійнай дзейнасці. Хай іх новыя рэгаліі, суправаджаючы іх усё жыццё, прынясуць ім толькі творчыя дасягненні і новыя поспехі.
Творчым аб'яднаннем «Прэм'ера» быў арганізаваны святочны канцэрт.