
Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, заснаваны ў лістападзе 1949 года ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын, упершыню адзначаўся ў 1950 годзе.
Кожнае дзіця незалежна ад жыццёвай сітуацыі павіннна мець магчымасць вучыцца, развівацца і пашыраць свой кругагляд.
Запрашаем Вас далучыцца да дабрачыннай акцыі «Падары часопіс дзіцяці» і аформіць падпіску на дзіцячыя газеты і часопісы ў адрасу дамоў-інтэрнатаў, прытулкаў і дзіцячых дамоў.
Удзельнічаючы у акцыі, Вы падарыце радасць чытання і часціцу любові тым, хто мае патрэбу ва ўвазе і клопаце.
Аформіць дабрачынную падпіску Вы можаце:
- у аддзяленнях паштовай сувязі
- пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў
- Інтэрнэт-падпіска
Адрасы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў Вы знойдзеце ў дакументах дадзенай групы