Дарагія калегі! Паважаныя работнікі і ветэраны рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»!
Віншую ўсіх супрацоўнікаў Белтэлекама з 25-годдзем з дня ўтварэння!
Дзякуючы эфектыўнаму менеджменту, правільна абранай стратэгіі развіцця Белтэлекамам створаны магутны брэнд на рынку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларусі, які дазваляе грамадзянам атрымліваць самыя сучасныя паслугі сувязі. Прадпрыемства ўносіць значны ўклад у забеспячэнне бесперабойнай працы ўсіх сфер дзейнасці рэспублікі.
Несумненна, галоўны набытак - гэта высокакваліфікаваныя, кампетэнтныя, добрасумленныя спецыялісты, кіраўнікі з сучасным мысленнем. Дзякуючы суладнай працы ўсёй каманды прадпрыемства ўпэўнена развіваецца, пастаянна пашырае спектр прадастаўляемых паслуг, павышае іх якасць і будуе абгрунтаваныя доўгатэрміновыя планы па выхаду на новыя рубяжы.
За чвэрць стагоддзя вы пераадолелі незабыўны шлях станаўлення, росквіту, фарсіравання цяжкасцяў, дасягнення выдатных працоўных поспехаў. Асаблівая заслуга ў гэтым належыць ветэранам прадпрыемства і тым, хто меў дачыненне да ягонага станаўлення.
Хай будучыня Белтэлекама будзе насычана цікавымі перспектыўнымі праектамі, нацэленымі на рэалізацыю актуальных задач, пастаўленых перад сферай сувязі і інфарматызацыі рэспублікі.
Жадаю выдатнаму калектыву прадпрыемства не спыняцца на дасягнутым, няўхільнага руху наперад, працягваць удасканальваць формы і метады сваёй дзейнасці, хай вынікі працы прыносяць задавальненне.
Добрага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Са святам, дарагія сябры!
Міністр сувязі і інфарматызацыі
К.К. Шульган