Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Спецыяльная сувязь» - 80 гадоў! Міністр павіншаваў калектыў з юбілеем

У 2019 годзе спаўняецца 80 гадоў службе спецыяльнай сувязі.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў калектыў з юбілейнай датай.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў прадпрыемства, Міністр адзначыў, што восем дзесяцігоддзяў працы на рынку кур'ерскіх паслуг   - гэта сур'ёзная праверка на прафесіяналізм і сталасць, гэта некалькі пакаленняў людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё прадпрыемству і, вядома ж, гэта сведчанне стабільнага і паспяховага развіцця.

Паслугі прадпрыемства сёння запатрабаваныя на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, бо гэта найбуйнейшая кур'ерская служба з уласнай разгалінаванай сеткай.

Канстанцін Шульган пажадаў супрацоўнікам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных дасягненняў, энергіі і аптымізму. А прадпрыемству - новых магчымасцяў для развіцця і няспыннага руху наперад.

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Шалейка Дзмітрый Мікалаевіч , Начальнік Мінскага цэха спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь».

Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:

Ляўчук Алене Пятроўне , начальніку Брэсцкага цэха спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»;

Шалупенку Уладзіміру Міхайлавічу  , Фельд’егеру па спецыяльных даручэннях 8-га разраду Мінскага цэха  спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная  сувязь».

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння службы спецыяльнай сувязі супрацоўнікі прадпрыемства таксама адзначаны Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска .