Сёння Міністры сувязі Беларусі і Узбекістана ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісалі міжнародны дагавор

1 жніўня 2019 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К.К.Шульган і Міністр па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан Ш.М.Садзікаў у прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.Х.Мірзіёева падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Заключаны сёння міжнародны дагавор вызначае асноўныя напрамкі развіцця далейшага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і надасць імпульс двухбаковым адносінам паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па развіццю інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан у інтарэсах юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан.