Сёння з самай раніцы ў школы, гімназіі і ліцэі спяшаліся прыбраныя вучні з букетамі ў руках і побач з імі oсхваляваныя бацькі. У Беларусі прагучалі першыя званкі, новага навучальнага года дадзены старт ва ўсіх рэгіёнах краіны. Урачыстыя лінейкі прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. За школьныя парты селі больш за 110 тысяч першакласнікаў. Да Дня ведаў разам з першаклашкамі гімназіі №30 г. Мінска далучыўся і Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. 1 верасня ў рамках наведвання гімназіі № 30 Міністр прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў. Ганаровыя госці, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, з асаблівым замілаваннем сустракалі першаклашак, якія ўпершыню сядуць за школьныя парты, і выпускнікоў, чый школьны марафон заканчваецца ў гэтым навучальным годзе. Папкоў С.П. павіншаваў прысутных з Днём ведаў, пажадаў усім поспехаў у вучобе, моцнага здароўя, каб кожны настаўнік, кожны вучань з радасцю прыходзілі ў школу, і атрымлівалі задавальненне ад сваёй працы. Міністр адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надае асаблівае значэнне інфарматызацыі адукацыйнага працэсу навучання ў беларускіх школах як у буйных населеных пунктах, так і ў аддаленых раёнах. У дадзенай навучальнай установе сфармавана чатыры першыя класы, а гэта 90 першаклашак папоўнілі шэрагі гімназіі. Пасля ўрачыстай лінейкі ўсе навучэнцы школы з класнымі кіраўнікамі адправіліся на першы тэматычны ўрок «Беларусь - мая Айчына!» Перад налом якога Папкоў С.П. уручыў першакласнікам гімназіі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кнігу "Беларусь - наша Радзіма». Дарэчы, менавіта сёння, 1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок "500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Кіраўнік ведамства ўручыў дырэктару гімназіі прэзентацыйны асобнік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У аснове маркі - старонка з Псалтыра, з першай друкаванай беларускай кнігі. Родапачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян стаў Францыск Скарына, які ў 1517 годзе заснаваў у Празе друкарню і выдаў Псалтыр. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання - дата сусветнай значнасці, занесеная ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА. Для звесткі: Гімназія № 30 г. Мінска (http://gymn30.minsk.edu.by) з верасня 2009 года, да гэтага была сярэдняя школа № 65. З 1966 года носіць Імя Героя Савецкага Саюза Барыса Сямёнавіча Акрэсціна - гвардыі старшага лейтэнанта лётчыка - штурмавіка ІЛ-2 74-ага штурмавога авіяпалка 1-й Гвардзейскай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавой авіядывізіі, пацярпелы 6 ліпеня 1944 у баях за горад Мінск (на 1109 дзень вайны). PDF