"Паважаныя выкладчыкі, навучэнцы, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі! Ад імя калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ад сябе асабіста віншую вас з пачаткам навучальнага года і Днём ведаў! Час студэнцтва - гэта перыяд інтэлектуальнага і асабовага росту, пазнання жыцця, новых цікавых сустрэч і адкрыццяў. Сёння час дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў новага якаснага ўзроўню, адаптаваных да сучасных эканамічных умоў, укараняюцца перадавыя формы і інавацыйныя метады навучання, мадэрнізуецца сістэмы адукацыі. Роля Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заключаецца ў фарміраванні кадравага патэнцыялу галіны, узбагачэнні студэнтаў новымі, самымі сучаснымі ведамі ў сферы сувязі і інфарматызацыі. Выказваю словы падзякі выкладчыцкаму складу за штодзённую карпатлівую і працаёмкую работу, за ваш прафесійны вопыт, які фарміруе той багаж ведаў і ўменняў з якім выпускнікі змогуць пабудаваць у далейшым паспяховую кар'еру. Жадаю ўсім насычанага падзеямі жыцця, мэтанакіраванасці, цвёрдасці і ўпартасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў і рэалізацыі самых смелых ідэй і праектаў. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! " Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган К.К. PDF