Дызайн А.Мядзведзь. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, нар. 22.10. (03.11.) 1882, засценак Акінчыцы (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) – 13.08.1956) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры, разам з Я.Купалам з’яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.Творы пісьменніка перакладзены на многія замежныя мовы. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, будынак якога размешчаны на канверце «Першы дзень». У аснове маркі партрэт Якуба Коласа (М.А.Савіцкі, палатно, алей, 1982) са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта» PDF