Пасля пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму "Лічбавы парадак у эпоху глабалізацыі" пачалі працу тэматычныя сесіі. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў выступіў на сесіі Лічбавы парадак ЕАЭС: ініцыятывы і праекты форуму. «Рэспубліка Беларусь, з'яўляючыся прыхільнікам інтэграцыйных працэсаў, якія адбываюцца ў Еўразійскім саюзе, нацэлена на ўдзел у падрыхтоўцы і прыярытэтнай рэалізацыі праектных ініцыятыў лічбавага парадку ЕЭАС у сферы лічбавага гандлю, электроннай лагістыкі і лічбавых транспартных калідораў на аснове прымянення беспапяровых тэхналогій», - адзначыў Папкоў С. П. Сістэмы беспапяровага гандлю становяцца сур'ёзным інфраструктурным блокам для развіцця лічбавага рынку і стымулююць эканамічны рост. Міністр у сваім выступленні падкрэсліў, што ў цяперашні час ні адна дзяржава свету не здольна рэалізаваць рэгіянальныя лічбавыя праекты ў адзіночку. Неабходна ствараць сумесныя тэхнічныя, тэхналагічныя і прававыя ўмовы, якія дазваляюць аб'ядноўваць нацыянальныя сістэмы краін ЕАЭС шляхам стварэння інтэграцыйных лічбавых платформаў, здольных забяспечыць прадастаўленне суб'ектам гаспадарання бесперашкоднага і недыскрымінацыйнага доступу да сэрвісаў беспапяровага гандлю ў любым пункце лічбавай прасторы Саюза. «Ужо сёння відаць, што пры рэалізацыі дадзенага падыходу мы сутыкнемся з шэрагам праблем, такіх як адсутнасць адпаведнай заканадаўчай базы, неабходнасць стварэння тэхнічных стандартаў, якія рэгулююць дадзеную сферу, неабходнасць забеспячэння дастатковага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі», - канстатаваў ён. У канцы выступлення Папкоў С.П. прапанаваў прыняць дадзеную прапанову да разгляду ва ўсіх дзяржавах-сябрах ЕАЭС і заклікаў экспертаў абмеркаваць падыходы да лічбавізацыі гандлю і транспартных калідораў. PDF