Выплата пенсій (дапамог) у аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) РУП «Белпошта», прызначаных на 8 сакавіка, будзе ажыццяўляцца загадзя наступным чынам: з 5 сакавіка – у гарадскіх АПС Брэсцкай вобласці і г. Мінска. з 6 сакавіка – у сельскіх АПС Брэсцкай вобласці і ва ўсіх АПС Магілёўскай вобласці; 7 сакавіка – ва ўсіх АПС Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. 8 сакавіка 2018 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС. Аб рэжыме работы АПС магчыма даведацца ў Саll-цэнтры РУП «Белпошта» па нумары 154. PDF