2 мая 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі серыі «Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі». Дызайн Я.Бядонік. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна» ў двух малых лістах з рознымі элементамі аховы і паслядрукаванымі тэхналогіямі, з лагатыпам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да дадзенага выпуску падрыхтаваны паштоўкі для картмаксімумаў. PDF