Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Шлях да Перамогі

3 ліпеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Аперацыя «Баграціён» з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Шлях да Перамогі».

Мастак маркі Сяргей Ульяноўскі. Дызайн марачнага ліста, канверта Першага дня і спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

У 2019 годзе Беларусь адзначае знамянальную падзею – 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

23 чэрвеня 1944 г. пачалася Беларуская аперацыя (кодавая назва «Баграціён») – адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікай Айчыннай вайне. Скончылася 29 жніўня 1944 года.

У выніку Беларускай аперацыі была вызвалена не толькі ўся тэрыторыя Беларусі, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падышлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».