Міністр сувязі і інфарматызацыі наведаў выставу, якая праходзіць у рамках міжнароднага Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях»

Друкаваная версія
02.07.2019

1-3 ліпеня 2019 г. на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» праходзіць міжнародны форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях», галоўная тэма якога - «Адкрыты парк «Вялікі камень» - прыклад глабальных магчымасцяў».

У рамках форуму арганізаваны выставачныя мерапрыемствы. Адным з ключавых з'яўляецца выстава беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг, на якой прадстаўлена прадукцыя каля 200 беларускіх і кітайскіх кампаній, якія працуюць у такіх галінах, як машынабудаванне і прамысловае абсталяванне, энергетыка, транспарт і лагістыка, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, навука і тэхналогіі, IT і тэлекамунікацыі, фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прадукты харчавання, паслугі (прамысловае праектаванне, метралогія, кансалтынг). У выставе прымаюць удзел і арганізацыі сістэмы Мінсувязі (РУП «Белтэлекам» і ААТ «Прамсувязь»).

Аснову экспазіцыі кампаніі Белтэлекам складаюць лічбавыя рашэнні, якія дапамагаюць развіваць бізнэс, павышаць эфектыўнасць рабочых працэсаў, удасканальваць узаемадзеянне з кліентамі. Сучасная тэхналогія GPON дазваляе ствараць тэлекамунікацыйныя прадукты для бізнесу любога маштабу. У партфелі кампаніі разам са звыклым наборам - інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія - прадстаўлены вялікі пералік паслуг для карпаратыўнага сегмента.

На стэндзе прадпрыемства ПРАМСУВЯЗЬ прадэманстраваны ўзоры выпускаемай прадукцыі і праекты, рэалізаваныя, у тым ліку па кааперацыі з кітайскімі кампаніямі, паказаны тэхнічныя і вытворчыя магчымасці прадпрыемства па сумеснай вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь.