Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган 2 верасня наведаў сваю малую радзіму і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у сярэдняй школе №2 г. Бяроза Брэсцкай вобласці, у якой ён вучыўся. У гэты дзень у Рэспубліцы Беларусь першы школьны званок прагучаў для больш чым 115 тысяч дзетак. Усяго ў новым навучальным годзе будуць працаваць больш за 3 тысячы устаноў сярэдняй адукацыі. Міністр павіншаваў прысутных на лінейцы школьнікаў і пажадаў ім паспяховай вучобы, а таксама стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны, а па завяршэнні вучобы не забываць родную школу і вяртацца да сваіх вытокаў на сваю малую радзіму. Настаўнікам пажадаў цярпення, моцнага здароўя і творчага падыходу ў перадачы сваіх ведаў вучням. Першаклашкам ўрачыста уручаны падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кніга «Беларусь - наша Радзіма». Пасля ўрачыстай лінейкі школьнікі занялі свае парты і настаўнікі правялі першы ўрок пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». Сайт СШ №2 г.Бяроза: http://sch2.bereza.edu.by PDF