Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правёў 2 лістапада 2018 года прадметныя перамовы з Генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хоулінем Чжао па актуальных пытаннях, звязаных з перспектыўнымі напрамкамі развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і ўмацаваннем узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з гэтай міжнароднай спецыялізаванай арганізацыяй сістэмы ААН. У прыватнасці, у ходзе перамоваў з Генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі абмеркавана рэалізацыя ініцыятывы Рэспублікі Беларусь па павышэнню статусу занальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі (далей - МСЭ) для краін СНД і Грузіі ў г.Маскве да ўзроўню Рэгіянальнага аддзялення МСЭ. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў Рэспублікі Беларусь і МСЭ. Асаблівая ўвага ў ходзе перамоваў нададзена супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь з МСЭ ў мэтах рэалізацыі актуальных задач, пастаўленых перад Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у галіне далейшага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і лічбавай эканомікі ў Рэспублікі Беларусь. Дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб актывізацыі супрацоўніцтва Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з МСЭ па ўзаемаўзгодненых напрамках работы. Перамовы Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з Генеральным сакратаром МСЭ адбыліся ў рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі, у 20-й Паўнамоцнай канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі 2018 года, якая праходзіць у перыяд з 29 кастрычніка па 16 лістапада 2018 года ў г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Падчас удзелу ў Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ 2018 года 1-2 лістапада 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел ад імя Урада Рэспублікі Беларусь у галасаванні на выбарах кіраўніцтва МСЭ - Генеральнага сакратара МСЭ, яго намесніка і кіраўнікоў усіх трох структурных Бюро МСЭ: развіцця , радыёсувязі і стандартызацыі. Вынікі выбараў даступныя па наступнай спасылцы: https://www.itu.int/web/pp-18/en/page/216-election-results. Акрамя таго, 2 лістапада 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К.К. Шульган правёў перамовы з Х.О. Аль Мансурам, Генеральным дырэктарам Рэгулюючага органа ў галіне электрасувязі ААЭ (UAE Telecommunications Regulatory Authority), падчас якіх беларускі і эмірацкі бакі дамовіліся аб развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне сувязі і цыфравізацыі па напрамках супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс. Больш дэталёвая інфармацыя аб Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ даступная на афіцыйным сайце МСЭ: https://www.itu.int/web/pp-18/ru/ PDF