Спецфонд Прэзідэнта Беларусі падтрымае 685 адораных навучэнцаў і студэнтаў

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка.

У адпаведнасці з дакументам грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Прыемна, што грашовай прэміяй адзначаны і рабяты Установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі", якія сталі пераможцамі III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "WorldSkills Belarus 2018". Гэта студэнт 3 курса Акадэміі сувязі Арцямёнак Валянцін, навучэнцы 2 курса Крупскі Аляксей (г. Мінск) і Емяльяненка Уладзіслаў (г.Віцебск).

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх далейшай адукацыі і развіцця.