Пачаўся прыём заявак на ўзнагароды Сусветнага мерапрыемства ITU Telecom-2018

Задача конкурса − пошук самых інавацыйных тэхнічных рашэнняў, якія маюць глабальны ўплыў.

Заяўкі можна падаваць у jнлайнавай форме да 3 жніўня 2018 года. Аўтарытэтнае журы экспертаў складзе кароткі спіс заяўнікаў, якія прадставяць свае рашэнні непасрэдна на Сусветным мерапрыемстве ITU Telecom 2018.. Пераможцаў абвесціць Генеральны сакратар МСЭ Хоулінь Чжао на цырымоніі высокага ўзроўню, запланаванай у рамках Сусветнага мерапрыемствы ITU Telecom-2018, якое пройдзе 10-13 верасня ў Дурбане, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

ITU Telecom 2018. будзе прысвечаны тэме "Інавацыі для больш "разумнага" свету. Дадзенае мерапрыемства спалучае ў сабе міжнародную выставу тэхналогій, форум для абмену ведамі, цэнтр устанаўлення кантактаў для карпарацый, дзяржаўных органаў і МСП, а таксама ўручэнне аўтарытэтных узнагарод Сусветнага мерапрыемствы ITU Telecom, дае ўнікальную міжнародную платформу для ўзаемадзеяння развітых рынкаў і рынкаў, якія фармуюцца, кіраўнікоў з дзяржаўнага і прыватнага сектараў, а таксама прадстаўнікоў галіновых арганізацый з усёй экасістэмы ІКТ.

Крыніца: https://www.itu.int/ru/

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Сусветным мерапрыемстве ITU Telecom-2018 і яго ўзнагародах можна азнаёміцца па наступным адрасе www.telecomworld.itu.int