Паштовая прадукцыя да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

9 красавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «75 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Дызайн Я.Бядонік.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

У 2019 годзе Беларусь адзначае знамянальную падзею – 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Беларускі народ зрабіў важкі ўклад у перамогу над фашысцкай Германіяй. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну ў нашай краіне жывая. Яна аб'ядноўвае пакаленні і натхняе на здзяйсненні, служыць выхаванню ў моладзі адказнасці за будучыню Радзімы.

У аснове спецштэмпеля – фрагмент скульптурнай кампазіцыі манумента «Беларусь партызанская».

Праект падрыхтаваны па матэрыялах са збору Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Да паштовага блока прымяняецца тэхналогія дапоўненай рэальнасці: пры навядзенні на паштовы блок камеры смартфона з запушчаным прыкладаннем AR MARKA BELARUS выява «ажывае», з'яўляецца спецыяльна створаны сцэнарый у дапоўненай рэальнасці.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»