7 мая сувязісты адзначаюць прафесійнае свята - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, а 9 мая наша краіна сустракае Вялікі Дзень Перамогі. Ужо шмат гадоў урачыстасці, напярэдадні гэтых знамянальных датаў, у галіны адкрываюцца цырымоніяй ускладання кветак да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 мая, па нязменнай традыцыі, ля мемарыяла адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім сустрэліся ветэраны галіны, кіраўнікі галіновых арганізацый, выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, прадстаўнікі кампаній, якія працуюць на ІКТ-рынку краіны, лідэры прафсаюзных арганізацый. Тых, хто сабраўся прывітаў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Пятровіч Папкоў, які адзначыў, што выключна важную ролю ў перамозе над фашызмам мелі воіны-сувязісты, якія і днём і ноччу забяспечвалі бесперабойную - жыццёва неабходную сувязь. Так, у гады Вялікай Айчыннай вайны 303 Воіна-сувязіста ўдастоены звання героя савецкага Саюза, 12 з іх Беларусы. З кожным годам колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны станавіцца ўсё менш, сёння да 73-й гадавіны Перамогі ў рэспубліцы 8 400 ветэранаў і каля 17,5 тысяч прыраўнаваных да ветэранаў ВАВ. Калі казаць пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў галіны, то сёння гэта 102 чалавекі (яшчэ 209 - прыраўнаваных да ветэранаў). Словы шчырай падзякі кіраўнік Мінсувязі адрасаваў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія цаной неймаверных намаганняў адстаялі для будучых пакаленняў права на свабоду і незалежнасць. Міністр таксама павіншаваў усіх з надыходзячым прафесійным святам, пажадаўшы моцнага здароўя, поспехаў у справах і мірнага неба над галавой. Аддаючы даніну памяці гераічнаму подзвігу, мужнасці і адвазе ваенных сувязістаў, удзельнікі сустрэчы ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Як сімвал міру, дабра і надзеі ў неба была выпушчаная чарада галубоў. PDF