У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі.

У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Акрамя прызначанага аператара РУП «Белпошта» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыеме падпіскі на друкаваныя сродкі массавай інфармацыі і іх дастаўцы на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) аказваюць яшчэ 27 аператараў паштовай сувязі, з іх 20 – па перасылцы паштовых адпраўленняў.

РУП «Белпошта» з'яўляецца нацыянальным аператарам для аказання універсальных паслуг на тэрыторыі краіны і займае на рынку паслуг паштовай сувязі дамінуючае становішча.

У Рэспубліцы Беларусь з дапамогай нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы прадастаўляецца магчымасць грамадзянам перасылаць паштовыя адпраўлення ў электроннай форме з захаваннем юрыдычнай значнасці факту адпраўкі і ўручэння адпраўлення. Забяспечаны дзяржаўныя гарантыі даступнасці і якасці універсальных паслуг паштовай сувязі, пашырана наменклатура электронных паштовых паслуг, павышана якасць абслугоўвання насельніцтва. Рэгістрацыя карыстальнікаў у названай сістэме ажыццяўляецца ў любым аддзяленні паштовай сувязі РУП «Белпошта».

У мэтах забеспячэння населеных пунктаў сучаснымі паслугамі на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і стварэння ўмоў жыццядзейнасці для сельскага насельніцтва, якія не саступаюць гарадскім, аказанне паслуг карыстальнікам ажыццяўляецца паштальёнамі/паштовымі кур'ерамі з дапамогай апаратна-праграмнага комплексу «Мабільны паштальён». У цяперашні час функцыянуе 1140 адзінак.

Працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцей паштаматаў (прылад самаабслугоўвання), што дазволіць развіць дадатковы кругласутачны канал атрымання паштовых паслуг, павысіць узровень абслугоўвання кліентаў і скараціць час чакання паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца пры атрыманні. Сетка паштаматаў Рэспублікі Беларусь складае 32 адзінкі.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць 833 плацежна-даведачных тэрмінала, якія дазваляюць аплаціць розныя віды плацяжоў праз АІС «Разлік» АРІП, аформіць падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, адсачыць шлях праходжання паштовага адпраўлення, праглядзець баланс карт-рахунку па банкаўскіх плацежных картках («Прыорбанк» ААТ, ААТ «Белгазпрамбанк»), праглядзець даведачную інфармацыю, і 41 прылада самаабслугоўвання Smart POST, з дапамогай якога карыстальнікі паслуг маюць магчымасць адправіць заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі без звароту да работнікаў аб'екта паштовай сувязі.

З 18 па 24 чэрвеня 2021 года ў г. Брэсце праходзіла Міжнародная філатэлістычная выстава «Брэст-2021», прымеркаваная 80-годдзю пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці.

РУП «Белпошта» ўзнагароджана залатым памятным медалём і дыпломам за экспанат «Летапіс Перамогі».

З 6 па 18 ліпеня 2021 года ў г. Віцебску праходзіла XI Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белпошта 2021».

РУП «Белпошта» ўзнагароджана ў літаратурным класе двума залатымі медалямі за «Каталог паштовых марак 2019 года» і «Каталог паштовых марак 2020 год»; ў афіцыйным класе вялікім памятным залатым медалём «Філатэлія аб'ядноўвае».

Філатэлістычная выстаўка - унікальная магчымасць з дапамогай філатэліі пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі і дасягненнямі беларускага народа ў розных галінах дзейнасці, сусветнай культурай.