Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прыме ўдзел у 54-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў АС РСС

3 снежня 2018 года ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) адбудзецца 54-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў Адміністрацыі сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (АС РСС). У яго працы прыме ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.
У парадак дня ўключаны 8 пунктаў. У прыватнасці, плануецца разгледзець пытанні аб выніках работы дэлегацый АС РСС на Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ 2018 года, аб лічбавым развіцці ў краінах удзельніках РСС і інш.

Савет кіраўнікоў Адміністрацыі сувязі РСС з'яўляецца вышэйшым органам Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.