7 красавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Бабруйск – культурная сталіца Беларусі 2017 г.». Фота М.Віткоўскай. Дызайн А.Мядзведзь. Бабруйск – другі па колькасці насельніцтва горад у Магілёўскай вобласці. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1387 г. У горадзе праводзіцца Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы». Сярод мноства іншых мерапрыемстваў знакавым для культурнага жыцця Бабруйска стаў Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». У 2017 г. Бабруйск абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 20 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 27 Бабруйска Магілёўскай вобл. PDF